Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Будзьце ласкавы, тав. Залес, прынясеце мне заўтра к дзесяці раніцы мае кніжкі.

— Добра, добра, — загарачыўся Я, — але я яшчэ адной ня скончыў чытаць, мо‘ ў мяне яшчэ няхай крышку пабудуць?

— Усё роўна. Прынясеце!

— Прасіцца я больш ня стаў, узяў ды аднёс ёй яе чортавы кніжкі. Што-ж вы думаеце? Узяла з рук у мяне свае кніжкі і кпліва, кпліва зарагатала… Я ня ведаю, што са мною тады рабілася. Ну, але чорт з ім… Чаго на сьвеце толькі ня бывае. Ня ўсьпеў накінуцца на мяне толкам сум, як я на трэці дзень пасьля ўсяго гэтага быў ранен у левую руку (на бандытаў хадзілі).

— З часьці папаў у лязарэт, а адтуль дамоў. Толькі месяцы цераз два я зноў вярнуўся да свайго палка. Чырвонаармейцы мяне спаткалі з нядобраю весткаю. Прыехаўшы нядаўна ў полк новы ваянком аказаўся яе, Ганіным, старым знаёмым, і паміж імі завязалась супраўднае каханьне. У той-жа самы дзень, як я прыехаў у полк, я спаткаў яе з ім на вуліцы. Яны йшлі пад ручку.

— Я застанавіўся пасярод вуліцы і заламаў рукі, ня зводзячы з яе вачэй; а яна нават не паглядзела на мяне.

— Назаўтра раніцою я зноў спаткаў іх на гуляньні. Мной заўладаў сум, і я пацягнуўся на ўвесь дзень у лес, каб ня бачыць апраці-