Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вар‘ят, утрапёна-дзіка кідаўся з боку ў бок, шукаючы выхаду, рваў на сабе валасы, падчас плакаў і маліўся богу, а падчас праклінаў яго і ўсё што ёсьць на сьвеце. Нішто не памагала! Пад канец я ўжо зьбіраўся зарадзіць рэвольвэр ня трыма, а ўсімі сям‘ю патронамі.

— Вось, якраз у гэты самы час я й застанавіў сваю ўвагу на Гані… О-ох, каханьне!.. Атрута!.. А ўкахаўся я ў яе па самыя вушы. Мне к таму часу споўнілася ўжо дваццаць чатыры гады, а ўсур‘ёз я яшчэ нікога не кахаў (у галадоўку ня вельмі ўкахаешся)…

— Ня ведаю… Як стану я цяпер разважаць аб тым, як я ў яе ўкахаўся, дык мне здаецца, што сапраўднага, чыстага, сьвятога ў маім каханьні ня было нічога, а што я проста ўхапіўся за яе, як той, хто топіцца, за брытву… хаця не… бо ўжо колькі-ж прашло часу, а я яе не забываю, усё кахаю… так…

— Хлопец я быў сарамлівы, насілу пазнаёміўся з ёю, а гаварыць дык зусім ня мог. Падыйду, бывала, да яе, скажу словы са два, а тут голас у мяне задрыжыць, здаецца, усе на мяне так і пазіраюць і… фарфал!.. А яна, гадзюка, толькі вяртне хвастом, ды засьмяецца!

— Стаю я, бывала, у куточку ды пазіраю на яе, а сэрца ў мяне на частачкі рвецца, усё, здаецца, аддаў-бы за яе. „А нашто яна мне?“ — мільгатне бывае другі раз у мяне думка: —