Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

душы, каб прыпамятаць… — Невядома. Толькі доўга ён сядзеў нярухома, чуць пераводзячы дыханьне. Нарэшце пацёр рукою вочы, лоб, расчасаў пальцамі валасы й пачаў насьвістваць якуюсь мэлёдыю.

— Ну, а што-ж далей было з вамі? — напомніў я яму.

— Ня-бойцеся, я не забыўся… гэта я так… Ну, добра, — сказаў ён апошняе як-бы сам сабе й стаў апавядаць далей:

— „Жалезнае кальцо белагвардзейшчыны было ўжо разарвана, а таксама й найбольш небясьпечныя франты зьліквідаваны, калі полк, у якім я служыў, спыніўся ў адным маленькім гразьненькім гарадку.

— Як толькі спынілася пякельная праца барацьбы, як злодзей у цёмную ноч, на мяне напаў сум.

— Прабаваў я ў політыку пускацца, дык дзе-ж? — Ні дна, ні пакрышкі ў ёй не знайсьці! Пасьля гэтага я ўхапіўся за эвангэльле. Доўга я з ім вазіўся, як чорт з грэшнаю душою, пакуль ня ўзяў мяне на цыгундар ваенком палка. Ох, доўга я вазіўся! Потым кінуў, бо й малітва была нічым перад сумам. У душы ўтварылася нейкая бяздонная, бязьмежная пустэча, якая з кожным днём усё павялічвалася; я не знаходзіў сабе нідзе месца, ні спакою і вар‘яцўіся. Ва ўсім палку толькі й гаворак было, што датычала маіх а вытварак.