Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але я хутка зрабіўся маленькім кручочкам і зажыў весялей.

— Зачапілі былі мяне крыху й новыя, комуністычныя ідэі, але яны мне ўсё-ж такі здавальненьня не далі; яны былі для мяне чужымі. Душу агарнуў нейкі нявыразны смутак і сум. Павалэндаўся я трохі, як блудны, дый зноў зьвязаўся з эсэрамі. У адным горадзе, дзе стаяла часьць, у якой я служыў, падрыхтоўвалася эсэраўскае паўстаньне супроць бальшавікоў. Я, зразумела, зараз-жа далучыўся да паўстанцаў. У час самага паўстаньня кіраўнікі нашы здрадзілі, і нам, простым сьмертным, угарэла. На супакаеньне прыехалі латышы. Пяцёх маіх сяброў на вуліцы папрыстрэльвалі (здацца не захацелі), мяне-ж захапілі на кватэры. Лямпы, крэслы, столікі, умывальнікі — усё раптам паляцела на маю галаву, а потым месяцы на чатыры ў вастрог мяне яшчэ запайкалі. Пасьля гэткага здарэньня я й эсэраў адцураўся і ўжо больш з імі ніколі ня меў нічога супольнага.

Апошнія словы Адам Арцёмавіч прагаварыў ледзьве чутна, абапёрся: падбародкам на далонь і замарыўся. Можа думкі аб бесталковай прошласьці агарнулі яго чорным роем, а мо‘ ў яго памяці, упаўшай зоркай, бліснуў цяпер мілы вобраз або гук, ды так і зьнік бясьсьледна, не ўразумела, і Адам Арцёмавіч у гэтую хвіліну напружваў усе сілы сваёй