Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што гэта за верш вы дэклямавалі? — запытаўся я ў яго нарэшце.

— Ды так… свой уласны, —адказаў ён, усхамянуўшыся.

— Вы многа пішаце?

— Раней пісаў, цяпер — не: няма часу дый няма чаго… усё роўна… ня варта.

— Цікава, пра каго вы там, у вершы, упамінаеце?

— А?.. Гэта пра сваю быўшую, ці, можа, і пра цяперашнюю (цяперашнім сьветам чорт яго разьбярэ — ці баба быўшая, ці цяперашняя). Лоўкая бабка была. Эх, а што за чалавек яна была? Яна Ганяю звалася; сьвятая прыгожасьць і прастата. Ну, і крыху бабскай хітрасьці, але чорт з ёй! Сказаць, каб яна была ўжо занадта прыгожая, дык не. Я быў занадта малады і змучаны ўжо жыцьцём, а яна — хітрая, ну-с, і больш нічога такога.

— Цікава, хто яна была такая па паходжаньні?

— Чорт яе ведае! Па профэсіі — артыстка. Працавала ў трупе нашага палка. Адно ёй дзякуй, што вывучыла мяне роднай мове, хаця гэта ў мяне больш для фасону: мае таварышы, што заграніцу паўцякалі, пафранцуску ломяць, а я што-ж — пабеларуску, мо‘ крыху мадней…

— Бачыце, мова — уласнасьць і пашана ўсяго народу, калі ласка ня глумецеся!