Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цябе за гэта не кахаць, сьвятая ночь! гарланіў ён; скора аднак змоўк і аддаўся таму, што глядзеў у начное паветра.

Прашло з паўгадзіны. Адам Арцёмавіч усё яшчэ пазіраў у вакно. Хвілінамі ён цяжка ўздыхаў і штосьці марматаў сабе пад нос.

— Зірнеце, зірнеце вы! Што гэта за ноч! — зьвярнуўся ён раптам да мяне і вылез з вакна.

— Часта, надта часта, ў поўнач,
Калі сьцішыцца ўсё навакол,
У месяца сініх праменьнях
Я бачу яе… божа! божа мой!…

Прадэклямаваў ён, схапіўшыся рукамі за галаву. За сьценкаю, у другой каморачцы, у гэты час раздаўся самы кплівы, беспардонны рогат.

Адам Арцёмавіч бы абамлеў.

— З гэтага рагатаць?… З мяне?! — зароў ён, апамятаваўшыся, нечалавечым голасам, — рагатыя чэрці!

— Што вы, Адам Арцёмавіч? — зьвярнуўся я да яго, — яны, можа, зусім ня з вас рагочуць.

— Хоць праўда, — сказаў ён, махнуўшы рукою, ужо амаль што зусім спакойным голасам. Прысеў на лавачку, закурыў.

— Няўжо ён вар‘ят, — падумалася мне, — кепскі сусед, хаця крыху цікавы.

Хвілін некалькі прашло ў маўчаньні. Адам Арцёмавіч, схіліўшы набок галаву, аб чымсі марыў; у руках у яго ледзьве дымілася папяроса.