Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Мы паглядзелі адзін аднаму ў вочы. Я ўзьняў капялюш і разьвітаўся. Ён пасьпешна адказаў, і мы разышліся.

На другі дзень я яго ня бачыў, на трэці ён таксама не зьяўляўся. Але на чацьверты дзень ён зусім нечакана прышоў да мяне. Ён адразу пачаў з мэты свайго наведаньня і заявіў, што мае намер заарандаваць ці купіць домік, у якім я толькі што пасяліўся.

— Бачыце, — сказаў ён, — вы парушылі адну з галоўных маіх прывычак, а гэта мне псуе ўвесь дзень. Я шмат год пражыў тут і кожны вечар рабіў сваю звычайную прагулку. Магчыма, што ў часе прагулак я гудзеў… Але ўсё-ткі вы вывелі мяне з прывычнае роўнавагі!

— Я жыву вось у тым доме з белымі комінамі, я жыву ў зусім асаблівых умовах… Я хутка зраблю адно з найвялікшых вынаходніцтваў у сьвеце… так! Але гэтая работа патрабуе напружаньня ўсіх духоўных сіл. І лепш за ўсё працаваць увечары! Тады ва мне нараджаюцца новыя думкі, адчыняюцца новыя небасхілы.

— А вы паспрабуйце не хадзіць каля мае дачы! — пакорліва заўважыў я…

— Не магу. Як толькі я выйду з свае форткі і здалёк убачу дах вашага дому, мае думкі міжвольна накіроўваюцца да вас. Я ўяўляю сабе, што вы сочыце за кожным маім крокам… і я не магу больш працаваць! Мне патрэбен ваш дом.

Я пачаў думаць. Я парашыў прыкласьці ўсе сілы,