Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

роўнаму прыблізна 14 дням на зямлі. Хмар каля месяца няма, — значыць, за гэты доўгі дзень там сонца без перапынку павінна паліць усё сваімі праменьнямі. А потым надыходзіць ноч, такая самая доўгая, як дзень. На працягу гэтай ночы там павінен быць вялікі холад. Хутчэй за ўсё, што тэмпэратура ў такі час падае да «абсолютнага нулю», г. зн. да 273 градусаў ніжэй пункту замярзаньня. Цяжка сабе ўявіць, каб жывыя стварэньні маглі праз кожных два тыдні пераносіць такі холад!

Ён крыху памаўчаў, а затым працягваў задуменна:

— Можна сабе ўявіць, што пры такіх умовах там жывуць якія-небудзь падобныя да чарвякоў стварэньні, якія глынаюць паветра ў цьвёрдым выглядзе... Ці тоўстаскурыя страшыдлы...

Мне прышла ў галаву думка, якую я пасьпяшыў выказаць.

— Вядома, — сказаў я, — ва ўсякім выпадку, пры ўсякіх умовах там ёсьць мінэралы.

Хутка Кавор сказаў, што пажадана зьмяніць напрамак палёту балёну і што для гэтага на поўхвіліны трэба адчыніць акно, абернутае да зямлі, каб у апошні раз пакарыстацца яе сілаю прыцяжэньня. Ён папярэдзіў, што ў мяне закружыцца галава, і параіў абаперціся рукамі аб шкло, каб не паваліцца. Я паслухаў яго парады і, апрача таго, абаперся нагамі аб скрынку з харчовымі консэрвамі і аб цыліндр са сьціснутым паветрам. Пачулася лёгкае лясканьне,