Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

з аднаго суцэльнага кавалка шкла, з аднэй толькі ўваходнай адтулінай. Але затое вонкавая сталёвая абалонка павінна складацца з шэрагу асобных палос, з якіх кожную можна было-б ссоўваць, як штору. Гэтыя шторы лёгка можна прыводзіць у рух спружынамі пры дапамозе электрычнасьці, бо электрычнасьць можна правесьці з сярэдзіны балёну праз плацінавы дрот, умацаваны ў шкле. Пры такой сыстэме вонкавая абалона балёну пакрытая пластам каворыту, будзе складацца, як быццам з цэлага шэрагу вакон, якія мы па сваім жаданьні можам завешваць шторамі. Калі мы спусьцім усе шторы, дык у балён ня будзе праходзіць ні сьвятло, ні цяплыня, наогул ніякая сонечная энэргія, і балён, як вы зусім правільна заўважылі, паляціць у прастор. Але ўявеце сабе, што вы адчынілі хоць-бы адно акно. Тады кожнае буйнае цела, якое знаходзіцца ў кірунку гэтага акна, абавязкова павінна прыцягнуць нас да сябе. Значыцца, мы будзем мець поўную магчымасьць перасоўвацца па сусьветным прасторы, куды нам захочацца. Для гэтага траба толькі падпасьці ўплыву сілы цяжэньня таго ці іншага цела.

— Так, гэта зразумела, але толькі...

— Што?

— Я ня зусім разумею, навошта нам усё гэта? Навошта мы раптам паляцімо ў нейкі невядомы прастор?

— Мы можам, напрыклад, накіравацца на месяц!

— Гм... Як вы думаеце, ёсьць на месяцы паветра?