Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

таго, каб унутры яго вольна маглі зьмясьціцца два чалавекі са сваім багажом. Балён павінен быць пабудаваны з тоўстага шкла, а звонку пакрыты сталёвай абалонкай. У спэцыяльных прыймальніках павінны знаходзіцца дастатковыя запасы сьціснутага паветра, харчу, вады, і г. д., словам, усё неабходнае. А на вонкавую паверхню сталёвай абалонкі балёну будзе тонкім пластам, у выглядзе палітуры, паложан каворыт.

— Але як-жа вы ўлезеце ў гэты балён?

— Надзвычайна проста: праз круглую адтуліну з гермэтычным векам. Вядома, гэтае века трэба пабудаваць досыць складана, каб у меру неабходнасьці мець магчымасьць выкідваць з балёну непатрэбныя рэчы, ня трацячы залішне паветра.

— Я пачынаю вас разумець, — паволі сказаў я. — Вы пакрыеце балён пластам расплаўленага каворыту, потым шпарка ўлезеце ў адтуліну, зачыніце века, покуль каворыт яшчэ гарачы. Пасьля гэтага балён ахаладзіцца, каворыт зробіцца непранікальным для энэргіі цяжэньня, і... вы паляціце?

— Так, палячу. Адразу.

— Але... вы паляціце па простай лініі! Нішто ня стрымае палёту вашага балёну ў сусьветны прастор! І калі нават вы трапіце куды-небудзь, дык якім чынам вы зьвернецеся адтуль на зямлю?

— Пра гэта я, галоўным чынам, і думаў у апошні час, — сказаў Кавор. — І толькі што, ідучы да вас, вырашыў гэтае пытаньне. Я ўяўляю сабе ўсё гэта такім чынам: унутраны шкляны балён можа быць выліты