Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
III
Пабудова балёну

Я зусім добра памятую, як Кавор упяршыню загаварыў са мной аб сваім дзіўным балёне. Мы ішлі з лябораторыі ў мой домік на вячэрнюю гарбату. Па даразе ён пачаў гусьці, а гэта ў яго заўсёды азначала, што ён занят вырашэньнем асабліва складанай задачы. Пасьля гарбаты ён сеў у выгоднае крэсла і загаварыў:

— Справа ў наступным. Калі я ў першы раз атрымаў каворыт, ён меў форму вялікай круглай бляшкі. Як толькі скончылася рэакцыя, усё, што знаходзілася пад бляшкаю каворыту, адразу страціла сваю вагу. Паветра паляцела, частка дому паляцела, і калі-б пад напорам паветра не паляцеў сам каворыт, дык я ня ведаю, што было-б далей. Але ўявеце сабе, што каворыт наглуха прымацавалі да якога-небудзь прадмету, які знаходзіцца над ім. Як вы думаеце, што можа здарыцца?

— Прадмет, вядома, страціць сваю вагу, паляціць і пацягне за сабою каворыт.

— Зусім правільна.

— А з каворытам палячу я сам.

Я паставіў на стол філіжанку і вытарашчыў на яго вочы. Але ён ні кроплі не замяшаўся і спакойна працягваў разьвіваць сваю думку:

— Уявеце сабе парожні балён, дастаткова вялікі для