Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І я пачаў яму расказваць гісторыю земнай вайны, хаця рабіў гэта ня зусім ахвотна.

Я расказваў яму аб парадках і цэрамоніях вайны, аб папярэджваньнях і ўльтыматумах, пра начальства і маршыроўку войск. Я расказаў яму аб манэўрах, дысклёкацыях і замкнутым баявым строі. Я апісваў яму асаду і штурмаваньне, голад і холад у траншэях, гаварыў аб варце, што замярзае ў сьнезе. Я расказваў яму аб адступленьні і нападаньні, аб распачлівым апошнім супраціўленьні і аб слабай надзеі, аб бязьлітасным прасьледваньні ўцекачоў і пра палі, засееныя мёртвымі целамі.

Уладар месяца маўчаў. Ахалоджваючыя кроплі ўплывалі на яго мозг. Потым ён зноў загаварыў…

«Ён вельмі падрабязна распытваў мяне аб маім сакрэце. Хутка я поўнасьцю аб’ясьніўся з імі, і, урэшце, зразумеў чаму яны да гэтага часу самі ня вынайшлі „каворыту“. Цяпер я ведаю, што яны ведаюць яго, як матэрыю тэорэтычную, але што яго практычны выраб для іх немагчымы, бо чамусьці на месяцы няма гэлію, а гэлій…»

XXII
Апошняя вестка, пасланая Каворам на зямлю.

Так нечакана абрываецца апошняе паведамленьне Кавора. Здаецца, бачыш яго там, у глыбокай цемры, сярод апаратаў, — ён старанна тэлеграфуе да са-