Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маім адказе. Потым уладар працягваў гутарку і праз Фі-у даў шэраг запытаньняў.

Ён сказаў, што яму зразумела, што мы жывем на паверхні зямлі, што на той-жа паверхні знаходзяцца нашы моры і наша паветра; пра гэта ён ужо чуў ад сваіх спэцыялістых астраномаў. Але яму вельмі хацелася мець больш падрабязныя весткі аб такім становішчы рэчаў, бо, судзячы па масыўнасьці зямлі, жыхары месяца заўсёды лічылі яе незаселенай. Уладар раней за ўсё даведаўся, якія хістаньні тэмпэратуры маюцца на зямлі, і маё апісаньне хмары дажджу яго вельмі зацікавіла.

Ён вельмі зьдзівіўся з таго, што нашы вочы могуць вытрымліваць сонечнае сьвятло.

Я растлумачыў яму, як вясёлкавая абалонка чалавечага вока сьцягвае зрэнку і абараняе ўнутраную будову вока ад вельмі яркага сьвятла. Мне было дазволена наблізіцца да вышэйшага стварэньня на некалькі футаў, каб ён сам мог агледзець мае вочы. Гэты прывяло да параўнаньня вачэй на месяцы і на зямлі. Вочы месячных жыхароў надзвычайна адчувальны ня толькі да праменьня сьвятла, якія можа бачыць чалавек, але і да праменьняў цяплыні. Жыхары месяцу бачаць усякае хістаньне тэмпэратуры.

Вясёлкавая абалонка была для ўладара месяца навінаю. Некаторы час ён забаўляўся тым, што кідаў мне у вочы свае праменьні і наглядаў, як скарачаліся мае зрэнкі. Дзякуючы гэтай забаве я некаторы час быў асьлеплены і амаль што нічога ня бачыў…