Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Аднак, ня гледзячы на гэтую невялічкую няпрыемнасьць, гэты разумны спосаб, запытваць і адказваць дзейнічала на мяне заспакойваюча. Я мог зачыняць вочы, абдумваць свой адказ і амаль што забываць пра тое, што ўладар месяца ня мае твару…

Калі я зноў зышоў на сваё ранейшае месца, уладар месяцу запытаў, як мы абараняемся ад сьпякоты і ад буры. Я расказаў яму пра дасягненьні нашай архітэктуры.

Для ўладара месяца здалося верхам шаленства, што людзі будуюць дамы ў той час, калі яны могуць апускацца ў пячоры.

Ён зноў запытаў аб надвор’і, і я падрабязна апісаў яму заўсёды зьменнае неба, сьнег, мароз, завірухі.

«Але, — запытаў ён, — калі надыходзіць ноч, ці на зямлі ня халодна?»

Я адказаў, што не, і растлумачыў, што для гэтага ўдзень.

«А ваша атмосфэра не замярзае?».

Я адказаў, што не, і растлумачыў, што для гэтага ў нас тэмпэратура апушчаецца ня дужа нізка, бо ночы вельмі кароткія.

«І яна нават ня робіцца вадкаю?»

Я адказаў, што не, і растлумачыў, што для гэтага пар, часам згушчаецца ў вадкасьць, стварае расу і шэрань і што гэты процэс зусім падобен да замярзаньня ўсёй вонкавай атмосфэры на месяцы ў час доўгай ночы. Я растлумачыў гэта.