Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тронам. Адтуль ён мог гутарыць як з уладаром, так і са мною, не абарачваючыся сьпіною ні да яго, ні да мяне. Цзі-пуф стаў за ім. Да мяне падыйшлі спрытныя праваднікі, ня спушчаючыя вачэй з вышэйшага стварэння.

Я пачуу нейкія лёгкія гукі сьвісту. Здавалася, што нехта водзіць пальцам па шклу. Са мною гаварыў уладар месяца.

Фі-у некаторы час радзіўся з Цьзі-пуфам. Потым ён пачаў шчабятаць на сваёй асабістай ангельскай мове.

— Уладар месяца… жадае сказаць… ён чуу, вы… вы чалавек з плянэты зямлі. Ён хоча сказаць, ён вітае вас… і хоча даведацца… даведацца… пра ўмовы жыцьця ў вашым сьвеце і… чаго вы зьявіліся сюды…

Ён перайшоў да заўваг, якія для мяне былі ня зусім зразумелы, хоць мне здаецца, што ён гаварыў мне комплімэнты. Ён гаварыў, што зямля для месяца тое самае, што для зямлі сонца, і што селяніты прагнуць даведацца што-небудзь пра зямлю і людзей.

Я парашыў адказаць, што людзей таксама даўно цікавіць пытаньне аб месяцы, што людзі лічылі яго мёртвым і ня ведалі пра тую раскошу, якую сустрэў я.

У знак пахвалы ўладар месяца зайграў сваімі блакітнымі праменьнямі, і па ўсёй пячоры, у выглядзе шчабятаньня, шэпту і шолаху, пранеслася вестка аб