Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Наогул, мы атрымалі каля паловы яго паведамленьняў, але і атрыманы матэрыял няпоўны, мае пропускі і скрыўленьні.

Першыя дзьве тэлеграмы Кавора для чытачоў маіх успамінаў ня маюць асаблівай цікавасьці. У іх падрабязна апісваецца пабудова балёну і наша вандраваньне. Усё гэта чытачы ўжо ведаюць. Пра мяне Кавор увесь час гаворыць, як пра загінуўшага.

З далейшых адрывачных вестак відаць, што Кавора апусьцілі ўніз праз вялікі калодзеж на «асаблівага роду паветраным балёне». Гэты калодзеж, ці правільней капальня, складае адну з частак вялізарнай сыстемы штучных капальняў, якія ідуць у сярэдзіне месяца прыблізна міль на сто. Гэтыя капальні злучаны паміж сабой безьліччу папярочных тунэляў. Яны на сваім шляху праходзяць праз вялізарныя кулявідныя пячоры. Наогул сярэдзіна месяца мае выгляд вялізарнай каменнай губкі. Частка гэтых пячор — прыродных паходзін, але значная частка з іх выдаўблена селянітамі. Тыя ўзгоркі, якія земныя астрономы бачаць навакол кратараў, зьяўляюцца скалістым матэрыялам, выкінутым пры даубаньні з сярэдзіны месяца, а тое, што людзі лічаць вульканічнымі кратэрамі, нішто іншае, як уваходныя адтуліны капальняў, зачыненыя вялізарнымі рухавымі векамі.

Такім чынам, Кавора апусьцілі ў капальню. Ён паведамляе, што на значнай глыбіні паказаліся каскады сьветлай вады, якая цякла да цэнтральнага мора. У ёй, па яго думцы, была растворана нейкая фосфорыс-