Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нікам, зачыніў каворытныя шторы і паляцеў. Ён цяпер плавае сярод балёну разам з нашымі дарожнымі рэчамі і ва ўсякім выпадку страчан для зямлі. У гэтым я быў упэўнены.

Я загадаў падаць сабе атраманту і паперы і напісаў ліст Нью-Рамнейскаму банку. Я напісаў, што жадаю адчыніць у банку рахунак і прашу прыслаць двух упаўнаважаных з фурманкай і добрым канём, каб забраць у мяне некалькі сотняў фунтаў золата.

Скончыўшы з гэтымі справамі, я загадаў падаць багатае сьнеданьне, добра пад’еў і закурыў.

Потым зьявіліся ўпаўнаважаныя ад банку, якія пры мне ўзважылі золата і павезьлі.

Потым я накрыўся коўдрай і заснуў.

Калі я прачнуўся, я адчуў у сабе досыць сілы, каб выступіць перад сьветам так, як я прызвычаіўся выступаць з таго часу, як стаў самастойным.

Я накіраваўся ў Італію і там пішу гэтыя радкі. Калі людзі не павераць майму апавяданьню, то няхай яны прымуць яго, як фантазію. Мне гэта ўсёроуна.

XIX
Ашаломліваючае паведамленьне м-ра Юлія Ўэндыга

Я напісаў свае ўспаміны і паставіў пад імі слова «Канец», бо ніколькі не сумняваўся, што гэта работа сапраўды скончана, што гісторыя першага наведаньня месяца людзьмі напісана.