Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Аднак, мне давялося ўпэўніцца, што мае месячныя прыгоды яшчэ ня скончаны. Я паехаў вандраваць, і раптам у Алжыры мяне даганяе тэлеграма, якая мяне зьдзівіла, як пярун.

Нехта Юлі Ўэндыг, галяндац-электратэхнік, які рабіў вопыты з прыборамі, падобнымі на апараты фізыка Тэсла, і спадзяваўся наладзіць зносіны з Марсам, тэлеграфаваў мне з Швэйцарыі, што з некаторага часу яго апараты бяздротавага тэлеграфу рэгулярна прымаюць тэлеграмы на ангельскай мове, якія могуць ісьці толькі ад містэра Кавора, з месяца.

Я кінуў усё і пасьпяшыў у Швэйцарыю, дзе Ўэндыг працаваў у невялікай абсэрваторыі на Сэн-Готардзе. Я ахвотна згадзіўся з яго прапановай і застаўся жыць пры абсэрваторыі, каб дапамагаць яму разьбірацца ў паведамленьнях Кавора і, па магчымасьці, паспрабаваць паслаць на месяц адказ.

Мы даведаліся, што Кавор ня толькі жывы, але нават вольны.

Ён быў здароў, нават здаравей, чым ён адчуваў сябе на зямлі.

Кавор быў упэўнен, што я загінуў у міжплянэтным прасторы.

Першыя весткі з месяца містэр Уэндыг атрымаў, калі ён быў заняты зусім іншым дасьледваньнем. Чытач, бязумоўна, памятуе, што тое стагодзьдзе пачалося невялікім узбуджэньнем, якое выклікала заява Тэсла, што ён атрымаў весткі з Марса. Яго заява ізноў прыцягнула агульную ўвагу на той факт, што