Гэта старонка не была вычытаная
і дасі Імя Яму Іісус. Ён будзе Вялікі і Сынам Найвышэйшага будзе звацца“. Марыя зразумела, што Архангел кажа Ёй аб народжаньні даўно чаканага яўрэямі Мэсіі, збавіцеля людзей. Сьвятая Дзева Марыя з вераю і пакораю прыняла вестку Архангела.
Дабравешчаньне Божай Мацеры святкуецца 25 сакавіка—7 красавіка.
Ражаство Хрыстова.
У той час, калі прышла пара радзіцца Хрысту, рымскі цар загадаў перапісаць усіх падуладных яму людзей.
Ражаство Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Дзеля гэтага кожны жыхар павінен быў запісацца ў тым месьце, адкуль паходзілі яго бацькі. Іосіф і Марыя, якія