Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паходзілі з роду Давідавага, пайшлі ў свой родны горад Віфлеем (недалёка Ерусаліму), дзе калісь жылі іх продкі. З прычыны перапісі, народу ў горад гэты сабралася так многа, што немагчыма было знайсьці месца на начлег. Іосіф і Марыя прыпыніліся ў пячоры, куды пастухі ў непагоду заганялі скаціну. Тут Прасьвятая Дзева Марыя і радзіла дзіцятка, спавіла Яго і палажыла ў ясьлі. Была ноч. Пастухі вартавалі чараду ў полі. Раптам зьявіўся ім Ангел Гасподні і слава Гасподня асьвяціла іх; яны перапужаліся. Ангел абвясьціў ім аб нараджэньні Спасіцеля. Неспадзявана з Ангелам зьявілася мноства другіх Ангелаў, якія славілі Бога і гаварылі: „Слава на вышынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрай волі“. Калі Ангелы ўзьняліся на неба, пастухі пайшлі ў пячору і першыя з людзей пакланіліся Дзіцятку Іісусу.

Ражаство Іісуса Хрыста сьвяткуецца 25 сьнежня—7 студня.

Пакланеньне валхвоў (магаў).

Таго часу, ў краі, дзе некалі жылі палоненыя яўрэі, вучоныя людзі званыя валхвамі або магамі, якія вывучалі рух сьвяцілаў нябесных, ўгледзілі на небе нязвычайна яркую зорку. Яны думалі, што надзвычайныя нябесныя зьявішчы паказваюць на асаблівыя здарэньні на зямлі. Ад вучоных яўрэяў яны маглі даведацца, што яўрэі чакаюць нараджэньня Вялікага Цара, Які заўладае ўсім сьветам. З кнігі-ж прарока Данііла маглі вычытаць, што чаканы Цар павінен радзіцца іменна ў той час. Таму, як толькі яны ўгледзілі гэтую зорку, дагадаліся, што яна азначае нараджэньне Цара Юдэйскага.

І пайшлі яны ў Ерусалім, каб пакланіцца новароджанаму Цару. Яны былі так пэўныя ў нараджэньні гэтага Цара, што, як прышлі ў Ерусалім, дык проста пачалі пытацца: Дзе народжаны Цар Юдейскі?

Аб прыходзе валхвоў пачуў Ірад і спужаўся: ў цары ён трапіў прыпадкова, таму баяўся, што народжаны запраўдны Цар Юдэйскі адбярэ ад яго царства. І заду-