Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Дабравешчаньне Прасьвятой Багародзіцы.

Калі Прасьвятая Дзева Марыя дарасла чатырнаццацёх гадоў і Ей паводле звычаю, ня можна было больш заставацца пры храме, сьвяшчэньнікі даручылі Яе сваяку, старому Іосіфу, с царскага роду Давіда, і адправілі жыць да яго ў горад Назарэт. Іосіф быў чалавек набожнага жыцьця, небагаты і займаўся плотніцтвам. Дзева Марыя,

Дабравешчаньне Прасьвятой Багародзіцы.

жывучы ў яго доме, наглядала за ўбогаю гаспадаркаю Іосіфаваю, чытала Сьвятыя Кнігі і малілася Богу. Аднаго разу Яна чытала Сьвяшчэннае Пісаньне, раптам зьявіўся перад Ею Архангел Гаўрыіл і сказаў: „Ня бойся, Марыя! Ты знайшла ласку ў Бога; Ты народзіш Сына