якія родам былі грэкі. Між юдэямі пачынае пашырацца грэцкая мова і звычаі. Штат юдэяў адступіла ад праўдзівага богапаважаньня, і пачалося пакланеньне грэцкім паганскім багом. Падчас кіраўніцтва эгіпэцкага цара Птолёмэя Філядэльфа (284-246 г. да Н. Хр.) сьвяшчэнныя кнігі яўрэяў былі перакладзены на грэцкую мову, як самую пашыраную ў той час. Паганцы маглі цяпер чытаць сьвяшчэнныя кнігі яўрэяў на зразумелай мове і праз гэта пазнаваць Адзінага ісьціннага Бога.
Мучанікі за веру і бацькаўшчыну.
Элеазар і сем братоў Макавеяў.
Цар сырыйскі Антыёх Эпіфан (174-164 г. да Н. Х.),
хочучы з усіх падуладных народаў утварыць адзіны народ, пачаў прымушаць юдэяў зьмяніць сваю веру, мову,
звычаі, нават вопратку, ежу. Быў выданы загад, якім
забаранялася адпраўляць у храме Ерусалімскім багаслужэньне і прыносіць ахвяры Богу, таксама сьвяткаваць
суботу, пасху ды іншыя сьвяты. Хто адмаўляўся споўніць царскую волю, таго бязьлітасна засуджвалі на
сьмерць.
Але ня ўсе яўрэі пакорна прымалі новы закон. Былі людзі і моцныя ў веры, якія лічылі за лепшае хутчэй
памерці, як „нарушыць бацькаўскія законы“. Такі быў,
напр., Элеазар, кніжнік, набожны дзед, які за сваю справядлівасьць карыстаўся агульным паважаньнем. Элеазару запрапанавалі зьесьці сьвінога мяса з рэшты ідальскае ахвяры. Той адмовіўся. Тады між кускамі сьвініны палажылі мяса, якое ня было забаронена законам, — каб толькі Элеазар зрабіў від, што спаўняе загад цара. Але Элеазар сказаў на гэта: „у мае годы нельга фальшывіць. Што скажуць маладыя людзі, калі 90-гадовы
Элеазар адступіць ад веры? Калі я і пазбаўлюся мукаў
цяпер, дык пасьля сьмерці не ўцяку ад рукі Найвышэйшага“. У канцы канцоў Элеазара, разумеецца, забілі.
За Элеазарам пайшла сьледам адна ўдава, яўрэйка
Саламанія, з сваімі сёма сынамі. Іх таксама прымушвалі есьці ідалаахвярнае мяса, але яны адмовіліся. Тады,
па загаду лютага Эпіфана, іх пачалі катаваць.
На вачох гаротнае маці, шасьцём з яе сыноў, аднаму за ад-