сьмерць і да зладзеяў быў залічаны. Яму вызначылі гроб з разбойнікамі, але Ён пахаваны ў багатага. І ўзята з зямлі жыцьцё Яго“. Так пасьля і сталася: Збавіцель узапраўды быў зранены, замучаны і асемеены за нашыя грахі, цярпеў аднак дабравольна. Ён быў расьпяты паміж разбойнікаў і памёр на храсьце, але пахаваны не з разбойнікамі, а ў пячоры багатага Іосіфа Арымафейскага, і трэцьцяга дня ўваскрос.
Прарок Данііл, знаходзячыся ў палоне вавілонскім, прадказаў аб Збавіцелю, што Ён прыдзе ў сьвет цераз семдзесят седмін ці 490 гадоў, пачынаючы годам, калі юдэям будзе дазволена ўзнавіць Ерусалім.
Паварот юдэяў з палону.
Юдэі былі ў палоне вавілонскім 70 гадоў. Цар пэрсыдзкі Кір, зрабіўшыся кіраўніком усіх краёў, дзе жылі палонныя юдэі, дазволіў ім вярнуцца з палону на бацькаўшчыну і адбудаваць Ерусалім і храм. Ён нават зьвярнуў судзіны з храму Гасподняга, якія былі ўзяты Навухаданосарам. Вярнуўшыся на бацькаўшчыну, юдэі расьсяліліся там па ранейшых гарадах і валаданьнях сваіх. На другі год па павароце з палону юдэі пачалі будаваць новы храм. Ён быў меншы і бяднейшы за храм Саламонаў, але прарокі падбодрывалі будаўнічых тым, што ў гэты храм прыдзе „Жаданы ўсімі народамі“ і што „слава гэтага апошняга храму будзе большая, як першага“.
Юдэі пасьля палону вавілонскага.
Па павароце з палону юдэі доўгі час былі яшчэ пад уладаю цароў пэрсыдзкіх. Яны маглі жыць паводле сваіх законаў і мець сваіх кіраўнікоў і судзьдзяў. Калі пэрсыдзкае царства было пакорана і зруйнована Аляксандрам Вялікім, царом македонскім. Юдэя падпала пад уладу гэтага цара (за 332 гады да Н. Х.). Ен шанаваў Бога юдэяў і рабіў ім усялякія палёгкі, напр., кожны сёмы год (суботні) юдэі маглі не плаціць падаткаў. Па сьмерці Аляксандра Вялікага, Юдэя перайшла пад кіраўніцтва спачатку эгіпэцкіх, пасьля сырыйскіх цароў,