Падарожнікі думалі, што гэта нехта з іх грахамі сваімі
наклікаў бяду і жэрабем хацелі знайсьці вінаватага.
Жэрабя паказала на Іону, які прызнаўся да грахоў сваіх і прасіў кінуць яго ў мора. Добрыя карабельшчыкі не
адважыліся зразу споўніць просьбу Іоны і прабавалі высадзіць яго на бераг. Аднак зрабіць гэта было немагчыма. Тады ўкінулі Іону ў мора і бура сьціхла.
Калі Іона апынуўся ў вадзе, ён быў праглынуты
вялікай рыбай, якая цераз тры дні выкінула яго жывога
на бераг. Бачачы ў чудоўным збаўленьні руку Божую,
Іона пайшоў у Нінэвію.
Хадзіў ён вуліцамі гораду і абвяшчаў Бога ісьціннага, наказваючы, што цераз сорак дзён горад будзе збураны, калі жыхары яго не пакаюцца. Прыход чужынца, які так сьмела вытыкаў распусту і няпраўды людзей,
зрабіў нязвычайнае ўражаньне: ўсе паслухалі Прарока,
пачалі каяцца ў грахох сваіх, пасьціцца і маліцца.
Прайшло сорак дзён. Іона чакаў спаўненьня прароцтва. Вышаў ён з места, зрабіў сабе шацёр і ўсё чакаў, што якая колечы бяда здарыцца ў горадзе. Над шатром яго вырасла дрэва; пад ім сядзеў Іона, хаваючыся
ад сонца. Паглядаючы на Нінэвію, чакаў яе канца.
І стаў наракаць Іона, што Бог не спаўняе Свае пагрозы. Тымчасам уночы чарвяк падтачыў карэнь расьліны і яна ссохла. Іона мучыўся ад гарачыні і гатоў
быў лепш памерці, чымся так жыць. Тады сказаў яму
Бог, што, калі яму шкада засохшай расьліны, дык як-жа
Госпаду не пашкадаваць жыхароў Нінэвіі, якія прынясьлі пакаяньне? Іх жа так многа; адных дзяцей, што
ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, дзьвесьце
тысяч! І сорамна стала Іоне; і пачаў ён каяцца перад
Богам у грахох сваіх.
Прарок Ісайя. Прарок Данііл.
Прарок Ісайя, па натхненьню Божаму, абвяшчаў будучыню. І яго прадказаньні дакладна спаўняліся. Важнейшыя прароцтвы яго датычацца Збавіцеля. Аб Ім ён гаварыў: „Ён зранены быў за грахі нашыя і мучаны за няпраўды нашыя. Над Ім зьдзекаваліся, але Ён па Сваёй волі пайшоў на мукі. Ён аддаў душу Сваю на