Прарок Ялісей.
Пасьля Ільлі прароцтваваў Ялісей. Прарок Ільля быў
жыхар пустыні, люб ў адзіноту і рэдка зьяўляўся ў месьце.
Прарок Ялісей любіў шумнае гарадзкое жыцьцё. Ён
увесь час абыходзіў гарады ізраільскія, ўсюды навучаў
аб Богу любові і адгаварваў яўрэяў ад ідалапаклонства і грэшнага жыцьця.
У той час яўрэі былі так распушчаны, што ня сталі-б слухаць Ялісея, каб ня бачылі, якія чуды тварыў
Бог па яго малітвах. А многа чудаў зрабіў Бог пры
Ялісеі. Неяк памёр хлапец, адзіны сын багабойнай маткі.
Ялісей доўга маліўся Богу, каб зьмілаваўся Ён над
няшчаснай жанчынай: і Гасподзь уваскрасіў памёршага.
Многа і іншых чудаў стварыў Бог па малітвах Ялісея.
І слава аб прароку, як аб чудатворцы, пайшла нават
за межы зямлі яўрэйскай.
Даведаўся аб ім у Сырыйскім краі вяльможа Нээман,
хварэўшы праказай. Праказа — хвароба вельмі дакучлівая, заразная і малавылячальная. У тыя часы ня было асобных прытулкаў і бальніцаў для такіх няшчасных;
іх выганялі з местаў і вёсак, баючыся заразы, і яны
мучыліся і ўміралі адны, не дастаючы ні ад каго ані
помачы, ані палёгкі. Цела, апанованае гэтай хваробай,
пакрывалася нарывамі, струпамі, жыўцом абгнівала. Часамі хворыя ачуньвалі. У такіх выпадках сьвяшчэньнікі
аглядалі хворага і дазвалялі яму вярнуцца дадому.
Вось такою хваробаю захварэў Нээман. Даведаўшыся аб чудах, якія Бог тварыў цераз Ялісея, прыехаў
ён да яго і прасіў, каб вылячыў хваробу. Ялісей загадаў хвораму сем разоў занурыцца ў Іордане, і калі той
зрабіў гэта, стаў здаровым.
Прарок Іона.
Прарок Іона жыў пасьля сьмерці Ялісея. Бог загадаў яму йсьці ў сталіцу Асырыйскага цара, Ніневію, насельнікі якой былі вельмі распусныя. Ён павінен быў
абвясьціць там неабходнасьць пакуты, без якой места
(горад) мусіла згінуць.
Дайшоў ён да мора і сеў на карабель. Але як толькі
карабель адплыў ад берагу, ўзьнялася страшная бура.