тады рукі да неба і прамовіў голасна малітву, у якой дзякаваў Богу за Яго вялікія міласьці і прасіў прымаць у новым храме малітвы ня толькі ізраільцянаў, але і кожнага чужаземца, які прыдзе сюды маліцца, пачуўшы аб славе Бога ізраільскага. У часе малітвы вобалак рабіўся ўсё яскравей і сьвятлей і, у знак асаблівае міласьці, зыйшоў з неба агонь на падрыхтованыя ахвяры, і слава Гасподня напоўніла ўвесь Дом.
Разьдзяленьне яўрэйскага царства на ізраільскае
і юдэйскае (980 г. да Нар. Хр.).
Сярод раскошы і шчасьця Саламон ня здолеў затрымацца ў набожнасьці. Жонкі Салямонавы нахілілі
сэрца яго да іншых багоў. Ён пабудаваў для іх паганскія капішчы, сам пачаў пакланяцца ідалам і прымаць
учасьце ў ахвярапрынашэньнях ім. У пакараньне за паганства, распусту і адступленьне ад Закону Божага,
прарок Ахія Імем Божым абвясьціў Саламону: «За тое,
што ты не захаваў завету Майго і прыказаньняў Маіх,
Я адбяру ў цябе царства і аддам яго рабу твайму, а
сыну твайму пакіну толькі часьць дзеля Давіда і дзеля
Ерусаліму».
Хутка пасьля гэтага прадказаньня пачаўся ўнутры
гаспадарства неспакой і распад. Непамерныя падаткі
асабліва выклікалі абурэньне народу. На чале ўсіх незадаволеных стаў Іераваам, адзін з начальнікаў пры паправе гарадзкіх сьценаў у Ерусаліме. Гэта быў чалавек
адважны, здольны і ўладалюбны. Яго вось і выбралі царом, па сьмерці Саламона, дзесяць каленаў Ізраільскіх.
Два апошнія калены Юдава і Веніямінава выбралі царом Раваама, сына Саламона. Тое царства, дзе царом
зрабіўся Раваам, стала называцца Юдэйскім, а дзе было 10 каленаў і дзе царом выбралі Іераваама, стала называцца Ізраільскім.
Палон Вавілонскі.
Іераваам і другія цары ізраільскія былі ўсе адступнікамі ад ісьціннае веры. Яны ўцягнулі ў паганства і распусту і ўвесь народ свой. За гэта Гасподзь пака-