Ахвяра была прынята Богам. Уночы зьявіўся Саламону ў сьне Бог і сказаў: „Прасі, чаго табе даць“. — „Дай
мне мудрасьць, каб я здолеў кіраваць народам Тваім“, — маліўся Саламон. Бог адказаў яму: „За тое, што ты не
прасіў для сябе доўгага жыцьця, багацьця, а прасіў
сабе розуму, каб добра судзіць, вось даю табе сэрца
мудрае і разумнае, так што падобнага табе ня было
раней за цябе, дый пасьля цябе ня будзе; і тое, чаго
ты не прасіў, Я даю табе — і багацьце і славу, а калі
будзеш хадзіць шляхам Маім, як Давід, бацька твой,
дык прадоўжу і дні твае“.
Хутка Саламону здарылася паказаць сваю мудрасьць.
Да яго прыйшлі на суд дзьве жанчыны. Абедзьве яны
мелі па дзіцёнку і жылі разам у аднэй хаце. У ночы
адна з іх заспала сваё дзіцянё; устала і падлажыла яго
другой, а яе дзіцянё, жывое, ўзяла сабе. Яна прынясла
яго сюды, да Саламона. Калі, перабіваючы адна адну,
расказалі яны Саламону сваю справу, дык ён выклікнуў:
„Дайце меч, расьсячэце дзіцянё напаловы і аддайце палову аднэй і палову другой“. — „О, цар! — выклікнула
адна — аддайце ёй дзіцянё жывым і не забівайце яго“.
А другая казала: „Хай ня будзе ані мне, ані табе, сячэце“! Саламон загадаў аддаць дзіцянё першай і сказаў: „Яна яму маці“. Мудрасьць Саламонава зьдзівіла ўсіх.
Будова і асьвячэньне храму Ерусалімскага
(1017—1010 г.г. да Нар. Хрыстова).
На чацьвёртым годзе свайго кіраваньня, калі быў падрыхтованы ўвесь матар’ял, Саламон пачаў будаваць храм Іегаве. Храм Саламона быў пабудованы паводле пляну скінії, але разьмерамі сваімі быў удвая большы за яе. Новы храм быў нязвычайна вялічным. Дзіўнае багацьце ўпрыгожаньняў і цэннасьць матар’ялаў рабіла яго ўзапраўднасьці „славаю і аздобаю перад усімі землямі“. На ўрачыстасьць асьвячэньня храму былі запрошаны прадстаўнікі ўсіх каленаў і старшыні ізраільскія. Галоўным мамэнтам урачыстасьці было перанясеньне Каўчэгу Завету з скініі Давідавай. Калі Каўчэг Завету быў пастаўлены на сваё месца, дык слава Гасподняя, у відзе воблака, напоўніла ўвесь храм. Саламон падняў