ся. Гасподзь памог Давіду перамагчы многіх ворагаў і здабыць горад Ерусалім, які пасьля таго зрабіўся яго
сталіцаю. Тут Давід пабудаваў новую скінію, замест старой Майсеевой скініі, і перанёс у яе каўчэг завету з вялікай урачыстасьцяй.
Абкружаны славаю, жывучы сам у пышным палацы,
Давід заўсёды трывожыўся думкаю, што каўчэг завету „стаць пад шатром“. Яму хацелася выбудаваць вялічны
храм Іегаве, адпаведны велічы яго царства. Але прарок Нафан абвясьціў Давіду, што, як праліўшы шмат
крыві, ён ня можа пабудаваць храм Богу спакою і згоды. Гэтая справа, па словах прарока, будзе зроблена
яго сынам. Аднак Гасподзь паказаў Давіду Сваю вялікую міласьць абяцаньнем, што царства яго над ізраільскім народам будзе зацьверджана навекі, бо з яго патомства народзіцца Вялікі і Вечны Цар, Якому „Я — кажа Гасподзь — буду Айцом, а Ён будзе Мне Сынам“.
Незадоўга да сваей сьмерці Давід урачыста памазаў на царства свайго сына Саламона.
Давідам складзены 91 псалом. Яны знаходзяцца
ў кнізе „Псалтыр“. У некаторых з гэтых псалмоў зьмяшчаюцца прароцтвы аб Мэсіі, будучым Збавіцелю роду
чалавечага. Ува ўсіх народаў псалмы Давідавы дасюль
карыстаюцца вялікаю пашанаю.
18-гадовым юнаком уступіў Саламон на пасад. Прырода надзяліла яго ясным розумам, а глыбокая адукацыя, зьдзіўляўшая сучасьнікаў, адкрыла яму ўсе тайны
жыцьця. Яму трэ было кіраваць вялізарным гаспадарствам, якое цягнулася „ад ракі Эгіпэцкае да вялікае ракі Эўфрату“. Забясьпечаньне цішы і спакою сярод падуладных яму народаў — было яго галоўнаю мэтаю. Ерусалім зрабіўся асяродзьдзем, дзе адбываліся рухлівыя
зносіны гандлёвыя, рэлігійныя і іншыя. У Ерусаліме былі
сабраны нязьлічаныя багацьці. Ён пачаў хутка будавацца. Насельнасьць павялічвалася, задаволеная спакоем і дабрабытам.
Каб паказаць удзячнасьць Богу за добры пачатак
свайго кіраваньня, Саламон прынёс багатую ахвяру.