Калі Якаў паміраў, дык сказаў сыну свайму Юдзе, што патомкі яго будуць царамі яўрэйскімі, а як скончыцца ўлада іх і над жыдамі запануе чужынец, тады прыйдзе абяцаны Богам Збавіцель.
Патомкі Якава называліся яўрэямі, таму што сам Якаў паходзіў ад Эвера, прапраўнука Ноевага.
Пасьля сьмерці Іосіфа цары эгіпецкія пачалі забывацца аб яго заслугах і зьмянілі адносіны да жыдоў. Асабліва-ж нядобра яўрэям стала, як размножыліся яны, так што цары пачалі баяцца, каб не злучыліся яны з суседзямі і ня завалодалі Эгіптам. Эгіпцяне сталі перасьледваць яўрэяў, цясьніць іх, марыць цяжкімі работамі. Немагчымым станавілася жыцьцё яўрэяў.
Дзеля збаўленьня яўрэйскага народу ад няволі ў Эгіпце Бог паслаў Майсея.
Майсей паходзіў з калена Левія; быў нязвычайна прыгожым дзіцянём. Згодна з царскім загадам, кожная маці нованароджанага яўрэйскага дзяцёнка павінна была кінуць яго ў раку.
Адна жыдоўка ўтаіла народжанага хлопчыка і хавалася з ім тры месяцы. Але баялася яна, што ўсё роўна адбяруць ад яе сына і кінуць у рэчку. Дзеля гэтага сама палажыла яго ў асмолены кошык і пайшла з старэйшаю дачкою на рэчку на месца, дзе заўсёды купалася царская дачка. Там паставіла яна кошык пры беразе ў чарот і адыйшлася, а дзяўчынцы казала здалёк наглядаці. Незабаўкам прыйшла царэўна купацца,
ўбачыла кошык і загадала прынясьці да яе. Яна дагадалася, што гэта адна з жыдоўскіх матак схавала свайго сына, і захацела ўзяць да сябе дзіця гэтае. Тутака падыйшла сястра знойдзенага хлопчыка і запрапанавала царэўне знайсьці мамку. Тая згадзілася і дзяўчына прывяла сваю матку.
Дзіцяці далі імя Майсей, што па-нашаму азначае «выняты з вады».
Царэўна ўсынавіла Майсея і ён гадаваўся пры двары царскім. Калі ён стаў падрастаць, яго навучылі ўсяго, што зналі самыя мудрыя людзі таго часу. Пражыў Майсей у палацы царскім 40 гадоў. Знаў ён і сваю