матку, і брата Аарона, і сястру сваю. Ведаў і ўсе няшчасьці жыдоў, адданых ужо ў рабства эгіпэцкаму цару.
Шкада яму было свах, але выбавіць іх з рабства гэтага, з няволі ён ня мог.
Пэўнага разу ўгледзіў Майсей, што эгіпцянін моцна 6’е яўрэя. Ён заступіўся за пакрыўджанага і, боручыся, зьнячэўку забіў эгіпцяніна. Ведаючы, што паводле законаў эгіпецкіх яго засудзяць на сьмерць, Майсей загроб у пясок труп забітага эгіпцяніна, а сам уцёк. Яму было тады 40 гадоў. Прыйшоў ён у суседні край і наняўся пастухом да аднаго багатага чалавека, Іафора, з дачкой
якога пазьней ажаніўся.
Прызваньне Майсея. Паварот Майсея ў Эгіпэт. Майсей перад фараонам (царом).
Пражыў Майсей 40 гадоў у свайго цесця. Увесь час гараваў ён аб долі свайго народу ў Эгіпце; думаў
аб уціску і няшчасьцях, якія зносіць ён там. Здавалася
Майсею, што згінуць яўрэі, як гіне дрэва, кінутае ў
агонь. І вось знаходзячыся аднаго разу ля гары Харыву, угледзіў ён цярновы куст, які гарэў, але згарэць ня
мог. У полымі гаручага куста зьявіўся яму Ангел Гасподні. Падышоў Майсей да куста і пачуў з сярэдзіны
яго голас, кажучы яму ісьці ў Эгіпэт і дамагацца ад
цара, каб адпусьціў ён з Эгіпту ўсіх жыдоў. Гэта быў
голас Самога Бога. Майсей паслухаў Яго і пайшоў у
Эгіпэт. Там, з братам сваім Ааронам, ён патрэбаваў,
каб цар дазволіў жыдом прынясьці ў пустыні ахвяры
Богу. Цар прагнаў іх і ўдвая дадаў жыдом работы.
Пасьля адмовы цара звольніць яўрэяў, на народ
эгіпецкі пасыпаліся няшчасьці. Найстрашнейшым і апошнім было — раптоўная сьмерць усіх першародкаў эгіпэцкіх. Разумеючы, што гэтымі бедамі Бог карае эгіпцян
за ўціск жыдоў і за жорсткае абходжаньне з імі, цар
загадаў, наканец, звольніць іх.
Пасха і выхад яўрэяў з Эгіпту.
Гасподзь загадаў цераз Майсея аддзяліць з статку для кожнай яўрэйскай сям’і аднагадовае ягня, мужчынскага полу, і ў 14-ы дзень веснавога месяца Нісана,