роды ўклад жыцьця. Каб патрыархі маглі перадаць як-найбольшаму ліку людзей Божае адкравеньне, Бог надзяляў патрыархаў даўгалецьцем. Так, Адам жыў 930 гадоў, Сіф — 912 г., а патрыарх Мафусаіл аж 969 гадоў.
Патомкі Каіна і Сіфа спачатку жылі асобна, далёка адны ад адных. Але з працягам часу патомкі Сіфа зьмяшаліся з патомкамі Каіна і заразіліся ад іх няверай і распустай. Хутка ўся зямля напоўнілася страшным злачынствам, бяспраўем і гнётам. Праведна жыў
адзін толькі Ной з сваёй сям’ёй. Цераз патрыархаў Бог ня раз клікаў людзей да паправы, але людзі ня слухалі гэтага голасу. Тады Бог пастанавіў пакараць грэшны род людзкі патопам, каб выклікаць да жыцьцямновае пакаленьне людзей, якія шанавалі-б Бога і памятавалі аб Ім.
Сусьветны патоп.
Па загаду Божаму, Ной пабудаваў каўчег ці вялікі карабель, у які да пачатку патопу ўвёў жывёлы і птушкі (чыстых па 7 пар, нячыстых па дзьве пары) і зрабіў запас патрэбнай для ўсіх на адзін год стравы. На-пасьледку, увайшоў у каўчэг сам з жонкаю і тры яго сыны: Сім, Хам і Іафэт, таксама кожны з сваёю жонкаю. Пасьля гэтага пачаўся нязвычайна вялікі дождж, які ліў бязупынна 40 дзён і ночаў. Вада пакрыла самыя найвышэйшыя горы і патапіла ўсё жывое на зямлі, апрача тых, якія былі ў каўчэзе. Цераз 150 дзён вада пачала спадаць, і каўчэг затрымаўся на гары Арарат. Калі зямля абсохла, Ной з сям’ёй выйшоў з каўчэгу і пасьпяшыў прынясьці ахвяру Богу. Гэта была ня толькі ахвяра ўдзячнасьці за збаўленьне, але і выказ веры ў абяцанага Збавіцеля сьвету. Бог прыняў ахвяру праведніка, багаславіў Ноя і сыноў яго на размнажэньне, аддаў ім у валаданьне ўсю зямлю, дазволіў ужываць у яду і жывёлы, забараніўшы толькі есьці кроў іх, і назначыў кару сьмерці таму, хто адважыцца забіць чалавека. Апрача таго Бог абяцаў людзям, што болей ня будзе ўсясьветнага патопу, і ў адзнаку спаўненьня гэтага палажыў на небе вясёлку, або радугу.