Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён здабываць сабе хлеб, пакуль не памрэ; Эве — што ў страшных болях будзе раджаць дзяцей, дзябла-ж, які спакусіў першых людзей, пракляў.
У той жа час абяцаў Бог першым людзям, што з патомства жанчыны выйдзе Пераможнік дзябла (разумеецца Збавіцель, Сын Божы Іісус Хрыстос), Які верне людзям шчасьлівае жыцьцё.
Грэх Адама і Эвы перайшоў на ўсіх патомкаў іх і называецца першародным грахом.

Жыцьцё першых людзей па-за раем. Дзеці Адама і Эвы.

З сорамам і страхам вышлі Адам і Эва з раю. Край, у якім яны асяліліся, быў дзікай пустыняй. Цяжкаю працай павінны яны былі даставаць для сябе яду. Апанавалі іх хваробы і розныя няшчасьці.
Пасьля выгнаньня з раю, у Адама і Эвы пачалі раджацца дзеці. Першага сына яны назвалі Каінам, а другога — Авэлем. Авэль пасьвіў статак, Каін абрабляў поле. Заняткі гэтыя разьдзялілі іх. Паміж братамі пашла варожасьць. Аднаго разу прыносілі яны ахвяры Богу. Бог ахвяру Авэля прыняў, а Каінаву адкінуў. З таго часу Каін яшчэ больш зьненавідзеў брата свайго, а пасьля і забіў яго. Бог пракляў за гэта Каіна. І стаў ён выгнанцам і бадзякай на зямлі, не знаходзячы сабе спакою.
Замест Авэля, Бог паслаў Адаму і Эве трэцяга сына — набожнага Сіфа. Ад сям’і Адама і Эвы, у якой былі і дочкі, пашырыўся ўвесь род чалавечы.

Патрыархі.

У меру разможаньня людзей, асабліва патомкаў Каіна, пачало пашырацца на зямлі ўсялякае злачынства і нявера. Толькі патомкі Сіфа жылі між сабою ў згодзе. Яны адны захоўвалі Божае адкравеньне аб будучым Збавіцелю. Усё жыцьцё іх праходзіла пад кіраўніцтвам старэйшых у родзе, якія называліся патрыархамі. Патрыархі вядомы былі сваёю справедлівасьцю і мудрасьцю. Ад імя роду яны прыносілі ахвяры Богу, рашалі сямейныя спрэчкі, падтрымлівалі просты, блізкі да пры-