тага — стварыў сонца, месяц і зоры. Пятага дня — стварыў Бог рыбы і птушкі. Шостага — жывёлу і ў канцы чалавека.
Стварэньне чалавека.
Цела чалавека стварыў Бог з зямлі, але абдарыў яго душою жывою, разумнаю, вольнаю і несьмяротнаю. Гэтым Бог прыраўняў чалавека да Сябе і аддзяліў ад неразумнай жывёлы.
Першага чалавека Бог назваў Адамам і пасяліў y раі (прыгожым садзе). Пасярод раю расьлі два нязвычайныя дрэвы: дрэва жыцьця, ад пладоў якога прабацькі нашыя маглі б жыць вечна, і дрэва пазнаньня дабра і зла. Бог сказаў Адаму: „Плады ўсялякага дрэва ў садзе ты можаш есьці, але з дрэва пазнаньня дабра і зла ня еш пладоў, бо як толькі ўкусіш плоду з дрэва гэтага, памрэш. Потым выняў Бог у Адама, як спаў ён, рабро і стварыў з рабра гэтага жонку яму Эву.
Сёмага дня Бог адпачываў і загадаў у дзень гэты маліцца і рабіць добрыя ўчынкі. Сёмы дзень названы суботаю, што значыць супакой альбо адпачынак.
У раі першыя людзі жылі шчасьліва. Яны ня ведалі ніякага страху; ні цела іх, ні душа ня зналі ні хваробы ні мукаў. Сам Бог зьяўляўся ім і гутарыў з імі. Але шчасьце было недаўгавечна. Дзябал пазавідаваў першым людзям і захацеў згубіць іх. Ён прыкінуўся гадам і ўгаварыў Эву зьесьці плод з забароненага дрэва. Эва паслухала дзябла. Яна ўзяла плод і зьела, а потым дала мужу свайму, і ён еў. Такім чынам, Адам і Эва не датрымалі загаду Божага і гэтым самым саграшылі перад Богам. Пасьля-ж, замест каб пакаяцца, прызнацца і прасіць Бога дараваць грэх, яны пачалі апраўдывацца і вінаваціць адзін аднаго: Адам казаў, што яго спакусіла жонка, Эва казала, што яе спакусіў гад (зьмей).
Пасьля гэтага Бог пакараў дзябла і першых людзей. Адаму сказаў Бог, што цяжкай працай да поту будзе