Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАРОТКАЯ СЬВЯШЧЭННАЯ ГІСТОРЫЯ.

СТАРЫ ЗАВЕТ.

Паняцьце аб ангелах. Стварэньне сьвету.

Раней стварэньня гэтага відочнага сьвету, Бог стварыў сьвет нявідочны, пад якім разумеюць ангелаў. Ангелы гэта духі бесьцялесныя, разумныя, абдараныя магутнасьцяй і свабоднай воляй. Усе ангелы былі створаны добрымі, але ня ўсе ўтрымаліся ў стане дабра. Адзін з вышэйшых ангелаў заганарыўся перад Богам і не захацеў Яму падпарадкавацца. Ён адзяліўся ад Бога і зрабіўся злым, ліхім, благім. Гэты злы ангел называецца дзяблам, альбо шатанам.
За шатанам пайшлі іншыя ангелы, якія таксама не паслухалі Бога і сталіся благімі. Яны называюцца злымі духамі і спакушаюць людзей на ўсялякія злыя дзеяньні.
Аднак вялікае мноства ангелаў засталося верным Богу, з любоўю служыць Яму і разам з Ім карыстаецца шчасьцем у Ягоным царстве нябесным. Добрыя ангелы дзеляцца паводле заслугаў свах і маюць розныя назовы. Адны з іх завуцца проста ангеламі, другія — архангеламі, іншыя хэрувімамі і сэрафімамі.
Кожнаму з нас, хрысьціян, даецца ад Бога асобны ангел, каб сьцярог нас ад злога і дапамагаў у добрых рэчах. Гэты ангел завецца ангелам храніцелем (вартаўніком).
Аб стварэньні відочнага сьвету гэтак гаварыцца ў Сьвятым Пісаньні. На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. Зямля была нявідочнаю і неўпарадкаванаю. Упададкаваў зямлю Бог за шэсьць дзён.
У першы дзень Бог стварыў сьвятло і назваў сьвятло дзень, а цемру — ноч. Другога дня стварыў Бог цьвердзь, альбо бачанае намі неба. Трэцяга — аддзяліў воду ад зямлі і загадаў зямлі прарасьціць расьліны. Чацьвер-