Гэта старонка не была вычытаная
Бого́родица — так Сьвятая Дзева Марыя называецца дзеля таго, што роджаны праз Яе Іісус Хрыстос ёсьць праўдзівы Бог.
Ра́дꙋйсѧ — азначае прывітаньне.
Благода́тнаѧ — значыць поўная міласьці Божай.
Блг҇ве́нна ты҃ въ жена́хъ — праслаўленая між усімі жанчынамі.
Пло́дъ чре́ва Твоегѡ̀ — разумеецца Іісус Хрыстос сплоджаны Ею.
Ꙗ҆́кѡ Сп҃са родила̀ є҆си дꙋ́шъ на́шихъ — у гэтых словах тлумачыцца сэнс папярэдніх слоў: Сьвятую Дзеву Марыю праслаўляем дзеля таго, што Яна радзіла Збавіцеля душ нашых.
Малітва за бацькаўшчыну.
Спасѝ, гд҇и, лю́ди твоѧ҆, и҆ бл҃гословѝ достоѧ́нїе твоѐ, побѣ҆ды благовѣ҆р- нымъ на сопроти҆вныѧ да́рꙋѧ, и҆ твоѐ сохранѧ́ѧ кресто́мъ твои́мъ жи́тельство. |
Спасі, Госпадзі, людзей Тваіх і багаславі дзяржаву Тваю, падачы дабраверным перамо- гу на супраціўнікаў і баронячы Храстом Тваім краіну нашу. |
Достоѧ́нїе — спадчына. Сопроти҆вныѧ — праціўнікі, ворагі. Жи́тельство — грамадзянства, гаспадарства, бацькаўшчына.