И҆ не введѝ на́съ во и҆скꙋше́нїе — не спакушай нас, аддалі ад нас небясьпечныя рэчы, якімі мы можам спакусіцца и саграшыць.
Но и҆зба́ви на́съ ѿ лꙋка́вагѡ, значыць — захавай нас ад усяго злога, асабліва-ж ад д‘ябла, спакушаючаго нас на грэх. Д‘яблам завецца злы дух.
Ꙗ҆́кѡ твоѐ є҆́сть цр҇тво, и҆ сла́ва, во вѣ́ки. А҆ми́нь. Словы гэтыя выяўляюць усю веліч Айца Нябеснага, Яго магутнасьць і славу.
Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай.
Бліжэй усіх да Бога — Мацер Божая. Яна бязустанку моліцца за нас Богу. Яе выслаўляюць на небе Ангелы і Сьвятыя Угоднікі Божыя, а на зямлі ўсе хрысьціяне за тое, што Яна радзіла Збавіцеля душ нашых. Архангел Гаўрыіл, пасланы ад Бога да Прасьвятой Дзевы Марыі з весткай, што ад Яе родзіцца Сын Божы, так навучыў нас славіць Мацер Божую.
Бц҇е дв҃о ра́дꙋйсѧ, блг҇тнаѧ мр҃ї́е, гд҇ь съ тобо́ю: блг҇ве́нна ты҃ въ жена́хъ, и҆ блг҇ве́нъ пло́дъ чре́ва твоегѡ̀, ꙗ҆́кѡ сп҃са родила̀ є҆си дꙋ́шъ на́шихъ. | Багародзіца Дзева, радуйся, дабрадатная Марыя, Гасподзь з Табою: багаслаўлёна Ты паміж жанчын і багаслаўлёны наро- джаны Табою, бо Ты радзіла Спасіцеля душ нашых. |
Малітва гэтая названа Ангельскім прывітаньнем таму, што яна складзена са слоў Архангела Гаўрыіла, якімі ён прывітаў Прасьвятую Дзеву Марыю, дабравяшчаючы Ёй аб зачацьці і народжаньні ад яе Збавіцеля.