няўважнасьць і гутаркі ў царкве прагняўляюць Бога. Молячыся ў храме, мы павінны хрысьціцца, класьці паклоны і станавіцца на калені. Калі чуем словы сьвяшчэньніка: „Мір усім“, трэба пакланіцца, калі ж пачуем: „Голавы вашыя схілеце перад Госпадам“, належыць нахіліць галаву. Нахіліць галаву трэба такжа пры чытаньні Сьв. Евангельля.
Пытаньні: Дзе трэба маліцца Богу? У якую пару належыць маліцца дома? Што такое абраз? Каму мы молімся, кланяючыся перад абразом? Куды трэба хадзіць ў нядзелю, сьвяточныя дні і буднямі, калі ёсьць час? Што такое храм Божы? Чым розьніцца ён ад іншых будынкаў? Якой ёсьць унутраная яго старана? Як належыць захоўвацца ў царкве? Што трэба рабіць у царкве ў часе малітвы?
Аб багаславеньні сьвяшчэньніка.
Сьвяшчэньнік багаслаўляе набожных хрысьціян імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, дзеля чаго пальцы правай рукі сваей складае так, каб яны паказвалі літары скарочаных слоў Іс. Хр.
(Іісус Хрыстос).
Цераз багаславеньне сьвяшчэньніка падаецца нам міласьць Госпада Бога і таму прымаць яго трэба з набожнасьцяй, шчырасьцяй і верай, цалуючы пры гэтым багаслаўляючую руку.
Пытаньні: Чыім імем сьвяшчэньнік багаслаўляе набожных хрысьціян? Як дзеля гэтага складваем пальцы правай рукі сваей? Што атрымліваем мы цераз багаславеньне і як яго трэба прымаць?