Гэта старонка не была вычытаная
ШТОДЗЕННЫЯ МАЛІТВЫ.
Малітвы пачатковыя.
Во и҆́мѧ Ѻ҆ц҃а и҆ сн҃а и҆ ст҃а́гѡ дх҃а. А҆ми́нь. | Ва імя Айца і Сына і Сьвятога Духа. Амінь. |
Во и҆́мѧ — значыць: на чэсьць, на хвалу, славу; а҆мі́нь — праўдзіва, так.
Гд҇и, і҆и҃се хр҇тѐ, сн҆е бж҆їй, поми́лꙋй на́съ. | Госпадзі, Іісусе Хрысьце, Сыне Божы, памілуй нас. |
Гд҆и, и҃се хр҇тѐ, сн҆е бж҆їй, моли́твами преч҇тыѧ твоеѧ̀ мт҆ре и҆ всѣ́хъ ст҆ы́хъ, поми́лꙋй на́съ. Ами́нь. | Госпадзі, Іісусе Хры- сьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Най- чысьцейшае Твае Маці і ўсіх сьвятых, памілуй нас. Амінь. |
У гэтай малітве мы просім Сына Божага, каб Ён зьмілаваўся над намі дзеля малітваў Прачыстай Сваей Мацеры і ўсіх Сьвятых.
Сла́ва тебѣ́, бж҃е на́шъ, сла́ва тебѣ́. | Слава Табе, Божа наш, слава Табе. |
Гэтай малітвай мы, славячы Госпада Бога, выказваем асаблівую богабойнасьць перад Ім, як істотай Найвышэйшай.
Гд҇и, поми́лꙋй. | Госпадзі, памілуй. |
Гэтымі словамі мы выражаем сьвядомасьць сваей грахоўнасьці перад Богам і просім Яго зьмілавацца над намі.