Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Аб малітве дома перад абразамі і ў царкве.

Маліцца Богу належыць у сябе ў хаце і ў царкве. Дома трэба маліцца: рана, як прачынаемся; ўвечары, як лажымося спаць; перад абедам і па абедзе; пачынаючы дзела й канчаючы яго. Дома, звычайна, мы молімся перад іконамі або сьвятымі абразамі. Яны напамінаюць нам аб Богу і аб Сьвятых Праведніках і Угодніках Божых. Молячыся перад абразом, мы павінны маліцца ня дрэву ці фарбам, але той асобе, якая на абразе намалёвана. У нядзелі і сьвяточныя дні, які ў буднія, калі час маем, павінны мы хадзіць маліцца ў храм Божы, на багаслуженьне. У царкве трэба стаяць уважна і маліцца Богу шчыра, з разуменьнем тых слоў, якія ёсьць у малітве.
Храмам Божым, альбо царквой, называецца пэўны будынак, альбо асобнае ў будынку памешканьне, ў якім адпраўляюцца ўсе царкоўныя службы, перш за усё абедня (літургія). Храм розьніцца ад іншых будынкаў сваім вонкавым выглядам. Ён будуецца то у відзе храста, то ў відзе кола, то ў відзе карабля. Над сярэдняй часткай храму памяшчаецца купал, які завершваецца храстом. Уваход у царкву, звычайна, робіцца з заходняе стараны, а аўтар — галоўная частка сьвятыні, заўсёды скірованы на ўсход. З заходняга ж боку прыбудоўваецца асобная вежа, альбо званіца, на якой вісяць званы. Храм аздабляецца як з вонкавай стараны, так асабліва з унутранай — сьвятымі абразамі. Аўтар, усходняя частка царквы, аддзяляецца ад сярэдняе часьці асобнай сьцяной, прыбранай абразамі. Між абразамі ёсьць трое дзьвярэй, якія вядуць у аўтар: сярэднія — царскія; з правага боку — паўдзённыя, з левага — паўночныя.
У храме Божым нявідзіма прысутным ёсьць Сам Гасподзь, асабліва ў таінстве сьвятога прычашчэньня (на літургіі), калі прыгатаваныя для пасьвячэньня хлеб і віно ператвараюцца ў запраўднае Цела й запраўдную Кроў Хрыстову. Разам з Госпадам, таксама нявідзіма ёсьць прысутнымі Сьвятыя Ангелы. Уваходзіць у храм Божы належыць з праўдзіваю вераю і страхам Божым. Стаяць у царкве трэба як перад абліччам Бога, з уважнасьцю слухаючы, што сьпяваюць і чытаюць. Усялякая