шанаваць сьвятыя абразы і хрэст сьвяты, жыць па праўдзе і ў згодзе між сабою?
— Гасподзь Бог. Ён цераз Апосталаў і Сьвятых Угоднікаў перадаў нам Свой Закон, дзе ўсё гэта напісана.
— Вось гэтага Закону Божага мы і будзем вучыцца з вамі, дзеці.
Гутарка аб Богу.
Бог ёсьць дух нявідочны. Бог адзін, але ў трох асобах: першая асоба — Бог Ацец, другая — Бог Сын, трэцяя — Бог Дух Сьвяты, Тройца Адзінаістотная і Неразьдзельная. Мы павінны імкнуцца да пазнаньня Бога, Яго любіць і праслаўляць. Усё трэба рабіць дзеля славы Божай, у Імя Божае. Таму хрысьціся і маліся кожнаго дня.
Бог нас бязконца любіць. Бог Ацец паслаў на зямлю Свайго Адзінароднага Сына, Госпада нашага Іісуса
Хрыста дзеля спасеньня людзей. Бог Сын прыходзіў на зямлю, вучыў людзей, як жыць багабойна. За грэшнае чалавецтва Ён быў мучаны і памёр, потым уваскрос, узьнесься на неба і паслаў на зямлю веруючым людзям
Духа Сьвятога. Дух Сьвяты заўсёды з намі ў Царкве Сьвятой. Ён нас кіруе на дабро, навучае, спацяшае, ачышчае ад грахоў і збаўляе нашыя душы. Яму мы павінны пастаянна маліцца.
Бога мы ня бачым і бачыць ня можам, бо Ён ёсьць Дух, духоўная, бесьцялесная Істота. Ня было такога часу, калі Бога ня было, й ня будзе часу, калі
Бога ня будзе. Бог як заўсёды існаваў, так і будзе заўсёды існаваць. Дзеля гэтага мы і называем Бога вечным, г. ё. заўсёды існуючым.
Бог поўны усякай дабраты і робіць нам адно толькі дабро. Нават гора, бяду, няшчасьці пасылае на нас дзеля нашай карысьці, таму мы называем Бога ўсядобрым, г. ё. вельмі добрым, міласьцівым.
Бог ведае ўсё, што было, што ёсьць і што будзе. Ён ведае ня толькі тое, што мы робім ці гаворым, але нават што думаем. Дзеля таго мы й называем Бога
усяведаючым, г. ё. ўсё знаючым.
Бог поўны усякай праўды: няма ў Ім ніякаго не-