Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дастаку, ніякаго граха. Сам поўны праўды, Ён і ў людзях любіць адну толькі праўду, кіруецца праўдай і кожнаму дае паводле ўчынкаў яго: добрых людзей награджае, а благіх карае. Дзеля гэтаго мы мы называем Бога ўсеправедным, г. зн. сьвятым і правасудным.
Бог усё можа зрабіць, што захоча. Для Яго няма нічога немагчымага. Так, напрыклад, захацеў Ён па дабраце Сваёй стварыць сьвет, і стварыў яго з нічога, адным словам Сваім. Таму называем мы Бога ўсемагутным.
Бог усюды знаходзіцца. Няма месца, дзе-б Бога ня было і нікуды мы ня можам ад Яго схавацца. Дзеля гэтага завём мы Бога паўсюдным, г. зн. усюды прабываючым.
Бог ніколі не мяняецца ў істоце Сваёй, у Сваіх дзеяньнях і жаданьнях. Якім быў Бог спрадвеку, такім Ён цяпер, такім застанецца на заўсёды. Дзеля гэтага называем мы Бога нязьменным.
Бог нічога не патрабуе, — наадварот, Сам дае ўсім істотам жыцьцё і ўсё для іх неабходнае, і таму завём мы Бога ўсездаволеным.
Бог ня знае ніякае тугі, ніякага гора, Ён заўсёды шчасьлівы. Дзеля таго мы і называем Бога ўсеблажэнным, г. зн. шчасьлівым.
Была пара, калі гэтага сьвету ня было: ня было ні нашай зямлі, ні сонца, ні месяца, ні зорак на небе. Усё гэта, ўвесь гэты сьвет створаны Богам, па Яго дабраце, сілаю Яго магутнасьці. Дзеля гэтаго мы называем Бога Тварцом сьвету.
Стварыўшы сьвет, Бог не пакідае яго без Свае апекі, але заўсёды апякуецца ім (прамышляе аб ім), сьцеражэ яго, і ўсё створанае Ім кіруе на добрае. Дзеля гэтага мы называем Бога Апякуном (Прамысьліцелем) сьвету.

Гэтак, мы, хрысьціяне, веруем, што Бог ёсьць Дух вечны, ўсядобры, ўсяведаючы, ўсеправедны, ўсемагутны, паўсюдны, нязьменны, ўсездаволены, шчасьлівы. Ён — Тварэц і Апякун сьвету.

Навучаньне малітваў.

Аб малітве.

Усё, што мы маем і чым карыстаемся, атрымліваем ад Бога. Бог дбае аб нас, як дзецях Сваіх, сьцеражэ нашае жыцьцё, пасылае на нашыя палі дождж і расу, сьвятло