Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Вясковая хата.
Стрэшка саламяная
Мохам парасла,
Ў вокнах алавяная
мучыцца туга.
Шыбы дык пабітыя
летам і зімой
Дзіры іх прыкрытыя
вопраткой старой…
Ды хляўцы з паветкаю,
на узбоччы клець.
Ўсюды беднасьць сьведкаю,
як мужык жывець.
Хатачка вясковая,
матка беднаты,
цесная, убогая,
чым мне люба ты?

М. Машара.


Бог стварыў неба і зямлю. На небе сонца, месяц і зоры. На зямлі жывёлы і расьліны. Бог — Уседзяржыцель: Ён усё ўтрымлівае ўладай Сваёй і ўсім сьветам кіруе. Бяз Бога — ані да парога, а з Богам хоць за мора.
Бог любіць нас і мы павінны любіць Яго ўсім сэрцам, усёю душою, усім розумам сваім.


Сьвятая Тройца: Бог Ацец, Бог Сын і Бог Дух Сьвяты — ня тры Багі, але адзін Бог у трох Асобах.
Прасьвятая Багародзіца ёсьць Маці Сына Божага, Госпада нашага Іісуса Хрыста. Хрыстос нарадзіўся ў месьце Віфлееме. Маці Яго, Дзева Марыя, спавіла і палажыла Дзі-