Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цятка ў ясьлях. У Віфлеем прыходзілі пакланіцца Дзіцяці-Хрысту мудрацы з падаркамі. Трыццацёх гадоў Іісус Хрыстос хрысьціўся ў рацэ Іордане. Яго хрысьціў Іоанн Хрысьціцель.


Пасьля хрышчэньня Хрыстос пачаў навучаць людзей, каб яны пакаяліся, паправіліся, не грашылі і абяцаў ім за тое царства нябеснае. Добрыя людзі любілі Яго і ахвотна слухалі, а ліхія ненавідзелі. Ворагі засудзілі Хрыста бяз віны на сьмерць і расьпялі. Ён мог бы ня дацца ворагам на мукі, але Сам захацеў за нас грэшных адпакутаваць, каб мы ня мучыліся вечна за грахі свае.


Хрыстос памёр на храсьце і на трэці дзень уваскрос (ажыў). Многія з верных бачылі ўваскросшаго Хрыста і радаваліся яго ўваскрасеньню. У саракавы дзень Гасподзь сабраў Апосталаў і вучняў Сваіх, багаславіў іх і ўзьнёсься на неба. Па запаведзі Іісуса Хрыста, Апосталы разыйшліся па ўсім сьвеце, каб абвясьціць людзям вучэньне Хрыстова. Так пачалася вера хрысьціянская. Хрысьціян мучылі за веру, як і Самога Хрыста, але яны ўсё перамагалі за Хрыста, каб заслужыць Царства нябеснае і быць вечна з Хрыстом на небе.