Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вучылі нават і пісаць. Асёл так шчыра вучыцца ўмеў, што кніжкі ўсе, як сена, зьеў, і столькі ў гэтым скарыстаў, што больш убоістым ён стаў…

Каток.
У Савосева суседа
быў пярэсьценькі каток;
выхаванец Паўла-дзеда,
такі слаўны пястунок.
Нос чарнявы,
задзірасьценькі,
кіпцік-шчыпчык
заграбасьценькі;
лапкі-драпкі
машастовыя,
а шарсьціначкі
шаўковыя.
Губкі-зубкі
адмысловыя.
Вусы-русы — патарчастыя,
тая сьпінка, як націнка,
выгінастая.
Вушкі-слушкі
ня мыляюцца,
вочкі ўночку запаляюцца.

Я. Колас.

Зязюля.

Зязюля першы раз кукуе на Юр‘я. Кукуе да Пятровага дня. Кукуе далей ад хатаў, у лесе, каля ракі, над ракітавым кустом. Калі ў чыім садзе закукуе, там — кажуць вясельле будзе. Зязюлька ня ўе ўласнага гнязда, і сама не гадуе дзяцей. Свае яйкі падкідвае ў чужыя гнёзды.