Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але за работаю гаспадыні не да Мурзы. Нядоўга думаючы, Мурза раптам бярэ кацянё за карак і праз адчыненае вакно — скок уніз. А да зямлі мэтраў два. Думалі — забілася малое кацянё. Ажно глядзімо — сядзіць наша Мурза на лавачцы, а каля яе, моцна прытуліўшыся да маці, малое кацянё. Гадзіны дзьве гэтак сядзелі, не варухнуліся: пэўна такі падбіліся…

Мядзьведзь і жнейка (казка).

Лета. Жніво. Жнейка жне на полі жыта. Раптам — з лесу прэ мядзьведзь, чамусьці на трох лапах; чацьвертую нясе, падняўшы да гары. Бачыце, хадзіў Мішка касалапы па мёд, і вось загнаў вялікую страмяку. Пайшоў з лесу шукаць помачы. — Жнейка спалохалася, і ну наўцёкі… Але-ж мядзьведзь йдзе і йдзе. Даганіў жнейку і выцягвае да яе хворую лапу. Жнейка бліжэй, бліжэй да медзьведзя, і выняла страмяку. Мішка аблізаў рану і пайшоў… але ня ў лес, а на вёску: зьняў з плоту вядро, вярнуўся да вульля, набраў поўнае вядро мёду і прыпёр жнейцы ў падзяку.

Асёл.

Аслова нявуцтва ня раз служыла дурням на паказ; дык возь нарэшце ўзялі асла ў навуку аддалі. І сталі вучыць яго чытаць,