клееныя на тоўстую паперу буквы і кажа мне складаць словы. Мяне вельмі цікавіла, як з асобных букваў выходзяць словы, а пасьля і сказы. Мой малодшы брацік заўсёды прыглядаецца, як я вучуся: перабірае буквы, штосьці ні то піша, ні то малюе, пасьля дэклямуе падслуханыя вершы. Пазьней Верка толькі пакажа мне новую букву, а я ўжо сам чытаю. Не прайшло і двох месяцаў, як скончыў я буквар. А пісаць наўчыўся сам. Пісаныя буквы падобныя да друкованых. Цяпер я ўжо пішу па кніжцы: «Пішы самадзейна».
Хутка я пачаў вучыць браціка і суседаву дачку, маю равесьніцу.
Мурза.
У кошыку ляжыць Мурза з малым кацянём. Раптам убегла суседняя кошка. Наша Мурза як схопіцца, як пачне тузаць… Ледзь-ледзь вынясла ногі няпрошаная госьцейка.
Аднаго цёплага дня гаспадыня ўзяла кацянё і вынесла першы раз на панадворак. Спадабалася малому кацяняці на сонейку: скача між кветкамі, забаўляецца… А Мурза сядзіць, ня зводзіць вочак з свайго дзіцяці.
Другім разам гаспадыня ня мела часу выйсьці ў садочак. А Мурза ўсё чагось плача, нібы кліча. Такая неяк неспакойная.