Гэта старонка не была вычытаная
| Й | |||
| кіі - кій | мой | хвойка | |
| раі - рой | май | байка | |
| гнаі - гной | дай | лейка | |
| вей | шыйка | ||
| краіна - край | сей | жуйка | |
| паіць - пойла | Сяргей | вясной | |
| заіка - зайчык | весялей | ||
| Беларусь — мой родны край. Хоць і ў родным краі, але не ў раі. Няхай Бог крые нас ад усялякага няшчасьця. Слухайце настаўнікаў вашых. Хлопча, захоўвай чыстату — не качайся ў пяску, не бяры рукамі гразі. Перад ежай і пасьля ежы мый зубы. Ня тры вачэй кулаком, дый яшчэ нямытым. Кулік чайку ўзяў за чубайку. Андрэй за ўсіх мудрэй. У вырай рана птушачкі ляцяць. Калі кошка мыецца лапай — гасьцей варажыць. Працуй да поту, а еж у ахвоту. Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток; прыйшоў Ільля — адпала два. Першы чалавек і гаспадар у Польшчы — Прэзыдэнт. Цяпер Прэзыдэнтам прафэсар Ігнат Масьціцкі. | |||