Гэта старонка не была вычытаная
хочаш бяры. На яду мастак, на работу сяк-так. Хрушчы вельмі нішчаць дрэвы. Ярмо для вала, аброць для каня. Поўсьць у ваўка даўгая, густая, шэрая. Наўбоччы сяла стаяла старэнькая царква. Ільля наробіць гнільля. Прыйшла Прачыста — стала поле чыста. Поўнач пеўні пракрычалі. Вільня — вялікае места. Янка Купала і Якуб Колас — беларускія паэты. Свая сярмяжка нікому не цяжка.
Загадка. Чатыры чатырнічкі, на кожным чатырнічку пяць пяцернічкаў. Беленькія курачкі з падпечча глядзяць.
Богу памаліся, ды за работу бярыся. Божа, памажы, а ты, нябожа, не ляжы. У Вялікі Чацьвер сьвяшчэньнік прычасьціў усіх нас, вучняў. Спас — усяму час.