Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і забаваў, шчыра маліўся Богу, жывіўся толькі хлебам і вадою. Па малітвах атрымаў ад Бога здольнасьць да кніжнай навукі і мудрасьці. Заснаваў Траецка-Сяргееўскую Лавру (60 вёрст ад Масквы) і быў у ёй ігуменам. Будучы вельмі пакорным, адмовіўся ад пасьвячэньня на Епіскапа. За жыцьцё сьвятое і вялікія подвігі манашескія спадобіўся Прападобны чудоўнага зьяўленьня яму ў кельлі Мацеры Божай з Сьвв. Апосталамі Пятром і Іоаннам. Малітвамі сваімі памагаў людзям і тварыў чуды. Памёр 1392 г. Сьв. мошчы яго знаходзіліся ў Траецка-Сяргееўскай Лаўры.

Памяць сьвяткуецца 5 ліпеня і 25 верасьня ст. ст.

Сьвяшчэннамучанік Мітрапаліт Макары.

Сьвяшчэннамучанік Мітрапаліт Макары паходзіў з Беларусі. У манашастве адзначыўся набожнасьцю, за што быў вызначаны настаяцелем Віленскага Сьвята- Траецкага манастыра (1481—1495 г.), а потым Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі. На Мітрапаліта пастаўленьне прыняў у Віленскім Прачысьценскім саборы. Па дарозе з Вільні ў Кіеў, дзе была кафедра Мітрапаліта, замучылі яго татары блізка м. Скрыгалава, Менскай губ. ў 1497 г. Сьв. мошчы знаходзяцца ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. У Віленскім Прачысьценскім саборы ёсьць прыдзел, прысьвечаны яго імені.
Мітрапаліт Макары — моцны абаронца Праваслаўнае веры і мудры будаўнічы царкоўнага жыцьця. Ён пільна сачыў, каб захоўваліся ў Праваслаўнай Царкве ўсе ўставы і абрады царкоўныя і каб праваслаўныя храмы (у Вільні было тады больш за 15 храмаў) мелі адпаведны ўнутраны і вонкавы выгляд. Ён дапускаў шырокае ўчасьце міран у справах царкоўных: у той час па ўсёй Беларусі і Украіне шмат закладалася царкоўных брацтваў, бо паўстала вялікая небясьпека для праваслаўнае царквы з боку яе ворагаў.

Памяць сьвяткуецца 1—14 траўня.

Зьяўленьне Божай Мацеры на Гары Пачаеўскай.

Аб гэтым існуе такое паданьне: каля 1240 году Божая Маці зьявілася на скале Пачаеўскай гары ў агнявым стаўпе і пакінупа на камені сьлед правай