нагі, з якога сьцякала чыстая вада, што памагала ад хваробаў. Вада гэтая і цяпер зьбягае каплямі ў сярэдзіну гары, у пячору, і тут зьбіраецца ў асабліую судзіну, скуль раздаецца багамольцам.
Чудатворная ікона Пачаеўскай Божай Мацеры.
Ікону гэтую прынёс ў 1559 годзе з Канстантынопаля Мітрапаліт Нэафіт і багаславіў ёю праваслаўную памешчыцу Ганну Гойскую, што жыла недалёка Пачаева. Гэтая набожная жанчына, пераканаўшыся вачавідкі, што ікона чудатворная, палічыла недастойнай сябе трымаць гэты скарб ўдому, і аддала яе ў дар манастыру Пачаеўскаму.
Памяць яе абходзіцца 8—21 верасьня.
Прападобны Іоў Пачаеўскі.
Прападобны Іоў (з паходжаньня Іван Жалеза) радзіўся ў Галіцыі ў палове 16 стагодзьзя ад праваслаўных багабойных бацькоў. На 12 годзе прыняў ён пострыг манашаскі ў Вугорніцкім манастыры, а пазьней даслужыўся сьвяшчэньніцкага званьня. Багаверны князь Канстантын Астрожскі запрасіў Прападобнага Іова на Валынь для абароны і ўмацаваньня Веры Праваслаўнай і вызначыў яго ігуменам Дубенскага манастыра. Давёўшы да парадку Дубенскі манастыр і навучыўшы ваколічны народ любіць і шанаваць сваю Праваслаўную веру, Прападобны адышоў на Гару Пачаеўскую, дзе інокі ўпрасілі яго быць у іх ігуменам. Тут Прападобны Іоў яшчэ больш палажыў трудоў, малітваю і заступленьнем сваім баронячы Сьв. Лаўру Пачаеўскую ад усіх ворагаў. Памёр Угоднік Божы 28 кастрычніка 1651 году, а цераз 8 гадоў, 28 жніўня 1659 году, былі адкрыты яго нятленныя мошчы, якія да апошняга часу знаходзяцца ў Пачаеўскай Лаўры ў царкве імя Сьв. Іова.
Дзень Прападобнага Іова сьвяткуецца 6 траўня, 28 жніўня і 28 кастрычніка ст. ст.